поиск в каталоге

стрелочка Залацінкі роднай мовы

admin02.03.2026

Беларускую мову мы пяшчотна называем роднай, матчынай. Шчырыя і пранікнёныя словы прысвячаюць сваёй мове беларускія пісьменнікі розных пакаленняў. У вершах і прозе яны выказваюць любоў да роднага слова, замілаванасць і захапленне ім.

 27 лютага ў бібліятэку № 5 прыйшлі студэнты Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта замежных моў. “Залацінкі роднай мовы” – так называлася гутарка да Міжнароднага дня роднай мовы, якую правяла з першакурснікамі супрацоўнік бібліятэкі. Яны слухалі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую і з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні.  Яшчэ студэнтаў вельмі зацікавіла тэматычная кніжная выстава “Вы паслухайце, мова якая! Нібы рэчачка ціха журчыць…”.