поиск в каталоге

стрелочка Жывое слова песняроў маёй Радзімы

admin01.11.2022

2022 у Беларусі – год гістарычнай памяці. У гэтым годзе мы святкуем шмат юбілеяў пісьменнікаў, якія сваей творчасцю многа зрабілі для таго, каб гэта памяць жыла ў шматлікіх пакаленнях людзей.

Атмасфера творчага руху панавала 1 лістапада 2022 года ў бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа. Усіх аматараў беларускага слова мы запрасілі на  паэтычную праграму “Жывое слова  песняроў маёй Радзімы.”

У выкананні ўдзельнікаў  паэтычнага клуба «Рытмы сэрца» (студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі), мастацкі кіраўнік Салата Кацярына Федасееўна, прагучалі вершы беларускіх паэтаў-юбіляраў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, Максіма Танка і іншых.  

Мерапрыемства стала сапраўдным духоўным запаветам,  тым, які ў свой час пакінулі  нашчадкам беларускія класікі – любіць, паважаць, берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі!